Прычыны з’яўлення слабапаспяваючых вучняў
 
Quote · 2015 days ago · 0 people like this ·
 
Педагог мае справу з рознымі дзецьмі. У пераважнай большасці сваёй – гэта дзеці, якія нармальна развіваюцца як у фізічных, так і ў разумовых адносінах. Яны легка паддаюцца педагагічнаму ўздзеянню, паспяхова спраўляюцца з засваеннем школьнай праграмы. Сярод іх нямала вельмі здольных, якія вызначаюцца руплівасцю, устойлівай пазнавальнай цікавасцю да вучобы, з лёгкасцю ўспрымаюць новыя веды і трывала іх утрымліваюць.  Але, на жаль, ёсць і такія, якія прычыняюць настаўнікам, класным кіраўнікам шмат турбот у іх навучанні і выхаванні. Турботы гэтыя нярэдка ўскладняюцца таму, што педагогі не выяўляюць аб’ектыўных прычын нездавальняючай паспяховасці і недастойных паводзін вучняў, а часам нават і не здагадваюцца аб іх. Слабапаспяваючае дзіця – гэта маленькі чалавек, у якога ў сілу разнастайных прычын мы бачым ненармальнасці, нейкія адхіленні ў разумовым развіцці. Цяжкі вучань – паняцце складанае. У кожнага з іх нешта сваё, асабовае, не падобнае на другіх. Настаўнікаў нельга дакараць тым, што ў школе ёсць слабапаспяваючыя вучні, але наша віна ў тым, што мы не заўсёды імкнёмся даведацца прычыны, па якім вучань стаў такім. А прычыны могуць быць самыя розныя. Важна дакладна ўстанавіць іх, тады можна будзе знайсці правільныя меры ўздзеяння, аказаўшы адпаведную дапамогу вучню.    Звычайна ўсе прычыны дзеляць на 2 групы:             1. Аб’ектыўныя – тыя, што не звязаны з асобай вучня (непасільны аб’ём задання, недасканалыя метады адукацыі).              2. Суб’ектыўныя – звязаны з псіхалагічнымі асаблівасцямі вучняў.   Першая прычына – дзеці з часовай затрымкай псіхафізічнага развіцця, што перш за ўсе адбіваецца на іх пазнавальнай дзейнасці. Прычыны так званага інфантылізму (захаванне ў падлетка фізічных і псіхічных асаблівасцей, уласцівых маленькаму дзіцяці)  таксама бываюць розныя. У прыватнасці, імі могуць быць парушэнні сістэмы харчавання маці ў час цяжарнасці, перадродавыя траўмы, некаторыя захворванні дзіцяці ў раннім узросце, спадчыннасць. У асобных дзяцей аслаблена пам ... Читать далее
____________________

This publication was posted on Libmonster in another country. The article seemed interesting to our editor.

Full version:: http://lib.uz/m/articles/view/Прычыны-з-яўлення-слабапаспяваючых-вучняў
 

Contacts
Watch out for new publications: News only: Chat for Authors:

About · News · For Advertisers · Donate to Libmonster

Estonian Digital Library ® All rights reserved.
2014-2023, LIBRARY.EE is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Estonia


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of branches, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. After registration at your disposal - more than 100 tools for creating your own author's collection. It is free: it was, it is and always will be.

Download app for smartphones